top of page

Элемент НКС “Комплекс уменняў вырабаў традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне»

13 красавіка на плошчы Савецкай, у гістарычным цэнтры горада Гродна, прайшло рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”.

У рамках свята была арганізавана выстаўка-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці і рамеснікаў, а таксама выстаўка элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўная ўстанова культуры “Ваўкавыскі раенны Цэнтр культуры і народнай творчасці” прадставіў свой элемент НКС: “Веды і ўменні па вырабе традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне”. Каравайніца з аграгарадка Гнезна Дэніс Галіна прадставіла свае вясельныя караваі, а Стасюкевіч Вольга (загадчык “Дуляўскога СК”) і Талашка Надзея (кіраўнік народнай аўтэнтычнай фальклорнай групы “Чараўніцы”) частавалі ўсіх прысутных “вясельнымі гускамі” з цеста і распавядалі ўсім наведвальнікамі кірмаша пра гэты элемент.

Дэніс Галіна была адзначана Дыпломам за ўдзел у рэгіянальным свяце-кірмашу вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”

9 июня 2018 года руководитель народного фольклорного коллектива "Чараўніцы"    филиала "Матвеевский ДК" ГУК "Волковысский РЦКНТ" Надежда Алексеевна Талашко с наилучшими пожеланиями вручила молодоженам свадебный каравай, приготовленный  Евгенией Михайловной Прохор - жительницей деревни Улезлы Волковысского района. Евгения Михайловна сохранила "живую" традицию по изготовлению свадебного каравая, который олицетворяет жизнь и передает всю красоту родного края.

Репортаж телеканала СТВ "Традиции малой родины. Свадебный каравай Волковыска"

Филиал "Матвеевский ДК"

IMG_5838_новый размер.JPG

    17.01.2017 г. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 40 "Вопросы Министерства культуры" нададзены статус і катэгорыю гісторыка-культурнай каштоўнасці нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека.

   16.12.2016 г. у памяшканні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта адбылося выязное паседжанне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытанням гісторыка-культурных каштоўнасцей пры Міністэрстве культуры.

    ДУК “Ваўкавыскі РЦКНТ” прадставіў на паседжанне рады элемент НКС “Комплекс уменняў вырабаў традыцыйнага вясельнага каравая на ваўкавышчыне». Рашэннем рады  № 11-01-01/13 дадзены элемент увайшоў у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Комплекс уменняў вырабаў традыцыйнага вясельнага каравая на ваўкавышчыне існуе ў жывой традыцыі і перадаецца з пакалення ў пакаленне ад носьбітаў да нашчадкаў.

   Наогул, “каравайная” традыцыя адпавядае законам традыцыйнай культуры, звязана з адной з найважнейшых сямейна-родавых дзеяў у жыцці чалавека – вяселлем.

   У сваёй рэчаіснасці каравай не страціў сваю сакральную функцыю. Сёння ён застаецца сімвалам, які “праграмуе” жыццё маладой пары на добры лад у будучым. Сімволіка каравая надзвычай багата: ён – сімвал дабрабыту і багацця маладых, паяднання і працягу роду, а таксама даўгалецця шлюбнага саюзу. Ва ўпрыгожванні арыгінальнага каравая Ваўкавыскага рэгіёну ўвасабляецца паэтычная краса роднай прыроды і ўсяго жывога.  Пацвярджэнне гэтага – шышачкі, якімі ўпрыгожваліся караваі і ў старадаўнія часы, і ў цяперашні час.

   Насамрэч вясельны каравай Ваўкавышчыны – гэта прадукт культуры і выконвае культурныя функцыі, а галоўнае  – з’яўляецца часткай жыцця, таму што ладзіць вяселле з улікам мясцовых рэгіянальных традыцый стала неабходным,  жаданым для кожнага жыхара Ваўкавышчыны. Такім чынам, традыцыя прыгатавання вясельнага каравая на Ваўкавышчыне – гэта своеасаблівы ідэнтыфікатар лакальнай культуры, самабытны звычай сямейнай ці каляндарнай абраднасці, арганічна звязаны з традыцыйнай культурай беларусаў.

   Пры ўсёй сваёй універсальнасці і наяўнасці рэгіянальных асаблівасцей мае высокую ступень устойлівасці ў дадзеным асяроддзі, жывучасці і перспектывы далейшага існавання і развіцця.

bottom of page