
ул. Кузнецова 3, Волковыск, Гродненская область, Беларусь 231900
Тел. 8(01512) 6-81-92 Факс: 2-08-78
Государственное учреждение культуры "Волковысский районный Центр культуры и народного творчества"
Масленка, Масленка, бывай зіма красненька!

26 лютага на пляцоўцы каля Дома культуры аг. Юбілейны адбылося народнае гулянне "Масленка,Масленка, бывай зіма красненька!".
На свята, было падрыхтавана тэатралізаванае прадстаўденне і канцэртная праграма, удзел у якой прынялі працаунікі культуры з Ізабелінскага ДК, Мацвееўскага ДК і Струбніцкага ДК.
Жыхары пасёлка, нягледзяцы на дрэннае надвор'е, з вялікім задавальненнем прымалі актыўны ўдзел у маслянічным гулянні. Людзі мелі магчымасць пакаштаваць румяныя бліны і духмяны чай, паласавацца смачнай рыбнай поліўкай. Таксама на свяце праводзіліся спартыўныя спаборніцтвы: пілаванне бярвенняў, бой мяхамі, падыманне гіры, перацягванне канату. Па старадаўняй традыцыіі нашых продкаў адбылося спальванне пудзіла і карагода вакол вогнішча. Колькасць прысутных каля 100 чалавек.








