top of page

Музей народнага побыту  “Матчына хатка”

Філіял "Дом культуры аграгарадка Юбілейны"

Адрас: 231920, Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён, аграгарадок Юбілейны, вуліца Цэнтральная, 21

Тэл.: 8 (01512) 39 1 43

E-mail: dk-jubileyniy@mail.ru 

Час працы: Серада-пятніца, нядзеля: 10.00-19.00, перапынак: 14.00-15.00;

                 Субота 12.00-16.00

 

Усё глыбей сыходзяць у мінулае звычаі, абрады, рамёствы нашых продкаў. З некаторымі з іх і паўсядзённым жыццём карэннага насельніцтва ваўкавыскіх вёсак можна пазнаёміцца ў музеі народнага побыту «Матчына хатка», які размешчаецца ў аграгарадку Юбілейны Ваўкавыскага раёна.

У “Матчынай хатцы”  кожны наведнік мае магчымасць хоць на хвіліну адправіцца ў мінулае і даведацца, як жылі некалі нашы продкі. Маляўнічасць гэтай мясцовасці, прыгажосць прыроды можа захапіць і беларуса, і замежнага госця.

Прыцягвае ўвагу наведнікаў “Чысты пакой”, які ўключае ў сябе “чырвоны кут” з абразамі,  упрыгожанымі узорнымі ручнікамі,  так званы “спальны кут” – ложак  з белымі горкамі падушак, ля якога стаіць калыска, на сцяне – даматканыя дываны… “Гаспадарчы кут” прадстаўлены шматлікімі прыстасаваннямі для прыгатавання ежы, прадметамі побыту і гаспадарчай дзейнасці: лыжкамі, відэльцамі, збанамі, гладышамі, глякамі, сярпамі, матыкамі, цэпамі, шуфлямі.

На дадзены момант музей народнага побыту  “Матчына хатка” ў аг. Юбілейны налічвае больш за 150 экспанатаў, якія трапляюць у музейныя пакоі шляхам пошукава-даследчай работы, некаторыя з іх падораны жыхарамі суседніх вёсак.

Наведнікаў чакае інтэрактыўна-пазнавальная праграма, дзе кожнаму прадастаўляецца магчымасць выканаць розныя віды хатніх работ: дастаць вілачнікам чыгунок з печы, пагладзіць бялізну "драўляным прасам" – рубелем,  заправіць ложак у адпаведасці з мясцовымі традыцыямі, паспяваць традыцыйныя песні, паслухаць беларускія народныя казкі і інш.

WP_20181116_016_новый размер.jpg
bottom of page