ул. Кузнецова 3, Волковыск, Гродненская область, Беларусь 231900
Тел. 8(01512) 6-81-92 Факс: 2-08-78
Государственное учреждение культуры "Волковысский районный Центр культуры и народного творчества"
Свята суседзей “Добры дзень суседзі!”
Свята суседзей – асаблівае свята для людзей, якія жывуць у вёсцы. Як у кожнага чалавека свой лёс, так і ў вёсак – свой жыццёвы шлях, свая гісторыя. І пішуць яе звычайныя людзі. Менавіта для жыхароў трох вёсачак Жорнаўка, Раманаўка і Драгічаны, якія не маюць выражаных меж і зліваюцца ў адну вялікую вёску, работнікамі філіяла “Ізабелінскі Дом культуры” у рамках акцыі “Майстры творчасці з паклонам гродзенскай зямлі” было арганізавана свята суседзей “Добры дзень суседзі!”.
На мерапрыемства сабралася шмат людзей. Гэта былі не толькі мясцовыя жыхары: з розных куточкаў вобласці з’ехаліся іх дзеці, унукі, а таксама шматлікія госці.
Адкрываючы святочную праграму, Наталля Вішнеўская, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і па справах моладзі КСУП “Мацвеяўцы”, выказала словы падзякі ўсім, хто знайшоў час і магчымасць прыехаць на сваю малую радзіму на свята. Яна таксама падкрэсліла, што менавіта мясцовыя жыхары актыўна дапамагаюць у навядзенні парадку на зямлі.
Са словамі віншавання і багаслаўлення звярнуўся да прысутных айцец Сергій. Такія святы аб’ядноўваюць людзей, — адзначыла стараста вёсак Галіна Вараб’ева. — І мы вельмі ўдзячныя мясцовым уладам, а таксама работнікам культуры, што яны ствараюць нам добры настрой, робяць усё магчымае, каб нам жылося цікавей.
Словы падзякі жыхары выказалі дырэктару КСУП “Мацвеяўцы” Міхаілу Аркадзьевічу Саўчыку за фінансавую падтрымку свята.
Свята атрымалася па-сапраўднаму душэўным і шчырым.