top of page

Раённыя «Дажынкі – 2016»

фотографии сделаны Отделом идеологической работы, культуры по делам молодежи

   27 жніўня ў аграгарадку Юбілейны адбылося раённае свята “Дажынкі – 2016”, пад назвай “Падзяку за сонечнасць хлеба, нясём мы да лепшых людзей”. Менавіта сюды, у прыгожы, чароўны куточак Ваўкавыскай зямлі, аграгарадок Юбілейны, у гэты дзень вялі ўсе дарогі. Зробленыя з густам і гумарам саламяныя фігуры “вясёлага цягніка”, “крэпасці”, “жаніха і нявесты”, якія стаялі уздоўж трасы, указвалі, што свята адбудзецца тут. У аграгарадку адчувалася святочная, сонечная атмасфера: разгорнуты падвор’і і сельскагаспадарчых арганізацый, гандлёвыя кропкі, дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі, атракцыёны. Ваўкавыскі раённы цэнтр рамёстваў размясціў выставу народнай творчасці. З усяго ваўкавыскага раёна на свята аграрыяў з’ехаліся дэлегацыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Свята пачалося ў 16:00 гадзін адкрыццём памятнага знака “Дажынкі – 2016”.  Потым дэлегацыя кіраўніцтва раёна завітала на кожны сельскагаспадарчы падворак, дзе іх сустракалі гасцінна, з песнямі, танцамі, пажаданнямі. Далей свята рухалася да галоўнай сцэны Дажынак. Урачыстасці свята пачаліся з пралога, у якім галоўным тэматычным напрамкам было ўшанаванне роднай зямлі, хлебаробскага подзьвігу. У пралогу свята прынялі ўдзел: харэаграфічны ансамбль “Ассорти” Ваукавыскай дзіцячай школы мастацтваў з харэаграфічнай кампазіцыяй “Перапёлачка”(кіраўнік – Наталля Гарбачык), танцавальны калектыў “Гарачы лёд” з харэаграфічнай кампазіцыяй “Родны край”(кіраўнік – Ірына Грымайла). Ролі касцоў і жнеек выканалі спецыялісты устаноў культуры ГУК “Ваўкавыскі РЦКНТ”: аддзелаў культуры і дасуга Субачскага і Гнезнаўскага ДК, філіялаў Войткавічскага і Мачулінскага ДК. У канцы пралога на святочную сцэну касец і жнейкі выняслі галоўны дажыначны сноп са словамі:

Маё поле расой красавала,

Усміхалась праменным святлом,

Перапёлка у жыце спявала,

Налівала калоссе цяплом.

І прыждала яно, маё поле,

Урачыстых Дажынак прыход,

Гэты сноп з усяго наваколля,

Сабіраў працавіты народ.

   А потым на святочную сцэну запрасілі прадстаўнікоў ад усіх сельскіх гаспадарак Ваўкавыскага раёна з духмянымі караваямі і святочнымі дажыначнымі снапамі. На сцэну запрасілі старшыню Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта М.М. Сіцько, якому быў уручаны Галоўны дажыначны каравай 2016 года. А каб у кожнай хаце заўсёды было багацце і шчасце, каб у наступным годзе быў добры ўраджай, па традыцыі, прадстаўнікі духавенства ксёндз Павел і айцец Андрэй, асвяцілі караваі і снапы. Галоўная гаспадыня Свята Талака і яе памочнік Жыцень распачалі самае галоўнае свята хлебаробаў Ваўкавыскага раёна. Ва урачыстай абстаноўцы віншавалі тых, хто прысвяціў сваё жыццё нялёгкай працы хлебароба. Пераможцам жніва, лепшым камбайнёрам, вадіцелям былі ўручаны падзякі і ганаровыя граматы, падарункі і грашовыя прэміі. Героі жніва атрымалі ўзнагароды ад Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта, ад Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў, Упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, Ваўкавыскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, Ваўкавыскага раённага камітэта аб’яднання “Беларускі Рэспубліканскі Саюз моладзі” і раённай грамадскай арганізацыі “Белая Русь”. Традыцыйна  адзначаны падарункамі лепшыя тэматычныя падвор’і сельскіх гаспадарак. Ва урачыстай абстаноўцы быў перададзены ключ “Дажынак – 2016” ад аграгарадка Юбілейны аграгарадку Падароск.

   Да прыгожага, сонечнага, духмянага каравая арганізатары свята Дзяржаўнай установы культуры  “Ваўкавыскі  Раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” ,  далучылі духоўную спажыву – канцэрт лепшых майстроў мастацкай творчасці Ваўкавыскага раёна. У канцэртнай праграме прынялі удзел:

     Танцавальныя калектывы:

  • Гарадскога Дома культуры: узорны танцавальны калектыў “Ваўкавыскія непаседы”, танцавальны каллектыў “Гарачы лёд”;

  • Роскага Дома культуры Арт-балет “Империя”.

Інструментальныя ансамблі:

  • Ваўкавыскай дзіцячай школы мастацтваў “Гармоніка”;

  • Роскай дзіцячай школы мастацтваў Народны ансамбль музыкі і песні “Асалода”.

Народныя ансамблі песні Раённага цэнтра культуры і народнай творчасці:

  • сямейны, “Сваякі” аддзела культуры і дасуга “Дом культуры аграгарадка Юбілейны”

  • беларускай песні “Медуніца”

Народны тэатр моды “Спадчына” Цэнтра дзіцячай творчасці, мастацкі кіраўнік – Ала Сурмінава

  • Дуэт “Шанс” Краснасельскага ДК

  • Таццяна Бірукова – ГДК

  • Кацярына Тоўсцік – ГДК

  • Максім Радзюк – ГДК

  • Анастасія Басак – ГДК

  • Віталь Плаўнік – РЦКНТ

  • Вікторыя Хамчукова – РЦКНТ

  • Іван Шніп – РЦКНТ

  • Уладзімір Міхнюк – філіял Ендрыхаўскі ДК

  • Алеся Чурак – АКіД “ДК аг.Юбілейны”

  • Васіль Наумік – Ваўкавыская ДШМ

 

Пераможцаў жніва віншаваў са святам народны ансамбль народнай песні “Зараніца” філіяла УК “Радунскі цэнтр народнай творчасці.

Раённае свята, “Дажынкі – 2016” адбылося, было радасным і светлым, як само сонца, якое ў гэты дзень свяціла надзвычай ярка.

bottom of page