top of page

“Жытнёвая скарбонка Ваўкавышчыны”

21 верасня ў Ваўкавыскім раёне адбылося  свята Дажынак. У гэтым годзе хлебаробаў  і гасцей свята прымаў аграгарадок Субачы. Святочная праграма пачалася з адкрыцця памятнага каменя “Дажынкі-2019” у гонар хлебаробаў, якія ў гэтым годзе сабралі добры ўраджай збожжавых і зернебабовых культур. Потым усіх прысутных на чале з камісіяй запрасілі на раённы конкурс святочных падворкаў сярод 10-ці сельскагаспадарчых арганізацый Ваўкавышчыны.  Кожны падворак прадставіў сваю тэатралізаваную праграму. Сельскагаспадарчыя падворкі радавалі сваёй індывідуальнасцю і каларытнасцю. Пасля конкурса лепшыя хлебаробы  разам з кіраўніцтвам раёна прайшлі ў святочным шэсці да галоўнай пляцоўкі. Надавалі ўрачыстасці гэтаму  шэсцю свежавыпячаныя караваі, снапы і багачы з зернем, якія неслі прадстаўнікі кожнай гаспадаркі. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў жніва пачалася з тэатралізаванага пралога. Артысты, дзякуючы сродкам мастацкай выразнасці,  прадэманстравалі важкасць Ваўкавыскага каравая, які склаў амаль 90 з паловай тон збожжа. Са словамі віншавання  да ўсіх удзельнікаў свята звярнуўся член Савета Рэспублікі, старшыня Ваўкавысскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Міхайлавіч Сіцько, потым ён уручыў узнагароды лепшым аграрыям раёна. Словы падзякі і ўзнагароды за працу хлебаробам выказалі таксама першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Іванавіч Захарчук, старшыня Ваўкавыскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандар Васільевіч Казак, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і рабоце з моладдзю Сяргей Уладзіміравіч Швец, старшыня Ваўкавыскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамацкага аб’яднання “Белая Русь” Вячаслаў Міхайлавіч Гусак, першы сакратар Ваўкавыскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі Рэспубліканскі Саюз моладзі” Кацярына Геннадзьеўна Аляшкевіч. На прыкацы урачыстай цырымоніі кіраўніцтва раёна вызначыла аграгарадок, дзе будуць праводзіцца наступныя “Дажынкі -2020”. Сімвалічны ключ атрымаў аграгарадок Рэпля.  Пасля ўзнагарод аграрыям раёна падаравалі сваю творчасць народныя калектывы мастацкай творчасці Ваўкавыскага, Мастоўскага, Зельвенскага раёнаў. Завяршыўся святочны канцэрт выступленнем групы “J:МОРС”.

      Дажынкі –гэта не толькі падвядзенне ўраджайных вынікаў, але і творчых. Недалёка ад галоўнай пляцоўкі разгарнуліся шэрагі мясцовых майстроў, якія прэзэнтавалі сваі вырабы. У рамках свята прайшоў раённы фестываль-конкурс творчасці людзей сталага ўзросту “Узрост. Майстэрства. Талент.” На пляцоўцы на ўезде ў аграгарадок спаборнічалі  ў “Вясковай эстафеце” каманды з сельскіх гаспадарак. Вельмі  відовішчным атрымаўся конкурс лесарубаў. Завяршылася свята  дыскатэкай у Доме культуры.

        Нягледзячы на пахмурнае халаднаватае надвор’е свята дажынак атрымалася яркім і вясёлым.

bottom of page