top of page

“Духмяны водар траў”

Цудоўны водар духмянай гарбаты з ліпы, мяты, чабору і іншых траў разносіла паветра па аграгарадку Рупейкі 28 ліпеня. Лекавыя  травы, якія растуць побач з намі, дапамагаюць нам быть здаровымі, а душэўныя песні, у выкананні творчых калектываў Свіслацкага раёна і “Дома культуры аграгарадка Юбілейны” узнімалі настрой на брэндавым мерапрыемсте “Духмяны водар траў”.

І дзеці, і дарослыя, разам з Машанькай, даведваліся пра лекавыя ўласцівасці траў, якія растуць у нашым наваколлі праз падарожжа да нашай знакамітай на ўсё наваколле траўніцы Агаты. І ў гэтым падарожжы ім дапамагала сама гаспадыня лесу Баба-Яга. На завяршэнні  духмянага свята Машанька і яе памочніцы пачаставалі ўсіх гледачоў гарачай гарбатай і пячэннем, якое спякла бабуля Ганна.

bottom of page