top of page

Тэматычны канцэрт “Гродзеншчыне – 75 год”.

Гродзеншчына - наша Радзіма,  наша любая зямля.  Мы выраслі тут і цяпер жадаем ўсе свае сілы, здольнасці, стараннасць укласці ў гэту старонку. Вялікі святочны канцэрт “Гродзеншчыне – 75 год”   прайшоў ў Доме культуры аграгарадка Юбілейный. 20 верасня 1944 года была створана Гродзенская вобласць. Менавіта  у гэтыя дні яна адзначала свой юбілей – 75 год. Добры настрой, вясёлыя песні і цудоўныя танцы ўсім прысутным даравалі салісты  Дома культуры: Яна Сурмач і Мікіта Ланец, Сабіна Стасевіч, Галіна Ланец, Арына Якубович, Марыя і Іван Бачынскія, Алена Навіцкая, выконвая песні пра Беларусь, родны край, беларускую вёсачку.

bottom of page