ул. Кузнецова 3, Волковыск, Гродненская область, Беларусь 231900
Тел. 8(01512) 6-81-92 Факс: 2-08-78
Государственное учреждение культуры "Волковысский районный Центр культуры и народного творчества"
Элемент НКС “Комплекс уменняў вырабаў традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне»
13 красавіка на плошчы Савецкай, у гістарычным цэнтры горада Гродна, прайшло рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”.
У рамках свята была арганізавана выстаўка-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці і рамеснікаў, а таксама выстаўка элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўная ўстанова культуры “Ваўкавыскі раенны Цэнтр культуры і народнай творчасці” прадставіў свой элемент НКС: “Веды і ўменні па вырабе традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне”. Каравайніца з аграгарадка Гнезна Дэніс Галіна прадставіла свае вясельныя караваі, а Стасюкевіч Вольга (загадчык “Дуляўскога СК”) і Талашка Надзея (кіраўнік народнай аўтэнтычнай фальклорнай групы “Чараўніцы”) частавалі ўсіх прысутных “вясельнымі гускамі” з цеста і распавядалі ўсім наведвальнікамі кірмаша пра гэты элемент.
Дэніс Галіна была адзначана Дыпломам за ўдзел у рэгіянальным свяце-кірмашу вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”
9 июня 2018 года руководитель народного фольклорного коллектива "Чараўніцы" филиала "Матвеевский ДК" ГУК "Волковысский РЦКНТ" Надежда Алексеевна Талашко с наилучшими пожеланиями вручила молодоженам свадебный каравай, приготовленный Евгенией Михайловной Прохор - жительницей деревни Улезлы Волковысского района. Евгения Михайловна сохранила "живую" традицию по изготовлению свадебного каравая, который олицетворяет жизнь и передает всю красоту родного края.
Репортаж телеканала СТВ "Традиции малой родины. Свадебный каравай Волковыска"
Филиал "Матвеевский ДК"
17.01.2017 г. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 40 "Вопросы Министерства культуры" нададзены статус і катэгорыю гісторыка-культурнай каштоўнасці нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека.
16.12.2016 г. у памяшканні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта адбылося выязное паседжанне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытанням гісторыка-культурных каштоўнасцей пры Міністэрстве культуры.
ДУК “Ваўкавыскі РЦКНТ” прадставіў на паседжанне рады элемент НКС “Комплекс уменняў вырабаў традыцыйнага вясельнага каравая на ваўкавышчыне». Рашэннем рады № 11-01-01/13 дадзены элемент увайшоў у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Комплекс уменняў вырабаў традыцыйнага вясельнага каравая на ваўкавышчыне існуе ў жывой традыцыі і перадаецца з пакалення ў пакаленне ад носьбітаў да нашчадкаў.
Наогул, “каравайная” традыцыя адпавядае законам традыцыйнай культуры, звязана з адной з найважнейшых сямейна-родавых дзеяў у жыцці чалавека – вяселлем.
У сваёй рэчаіснасці каравай не страціў сваю сакральную функцыю. Сёння ён застаецца сімвалам, які “праграмуе” жыццё маладой пары на добры лад у будучым. Сімволіка каравая надзвычай багата: ён – сімвал дабрабыту і багацця маладых, паяднання і працягу роду, а таксама даўгалецця шлюбнага саюзу. Ва ўпрыгожванні арыгінальнага каравая Ваўкавыскага рэгіёну ўвасабляецца паэтычная краса роднай прыроды і ўсяго жывога. Пацвярджэнне гэтага – шышачкі, якімі ўпрыгожваліся караваі і ў старадаўнія часы, і ў цяперашні час.
Насамрэч вясельны каравай Ваўкавышчыны – гэта прадукт культуры і выконвае культурныя функцыі, а галоўнае – з’яўляецца часткай жыцця, таму што ладзіць вяселле з улікам мясцовых рэгіянальных традыцый стала неабходным, жаданым для кожнага жыхара Ваўкавышчыны. Такім чынам, традыцыя прыгатавання вясельнага каравая на Ваўкавышчыне – гэта своеасаблівы ідэнтыфікатар лакальнай культуры, самабытны звычай сямейнай ці каляндарнай абраднасці, арганічна звязаны з традыцыйнай культурай беларусаў.
Пры ўсёй сваёй універсальнасці і наяўнасці рэгіянальных асаблівасцей мае высокую ступень устойлівасці ў дадзеным асяроддзі, жывучасці і перспектывы далейшага існавання і развіцця.