top of page

Усіх прыхільнікаў фальклора запрасіла гаспадыня на свята “Лявоніха на свята запрашае”. 11 жніўня ў філіяле “Воўпаўскі ДК” усе прысутныя ўспаміналі  традыцыі продкаў, весела адпачывалі, танцавалі побытавые танцы, спявалі фальклорныя песні, гулялі ў гульні і смакавалі беларускія прысмакі. На працягу ўсяго свята ў госці да Лявоніхі прышло шмат гасцей.  Сярод іх была і суседка Сымоніха, у якой якраз у гэты дзень быў дзень нараджэння. Імянінніца запрашала ўсіх гасцей за святочны стол з шматлікімі прысмакамі. Павіншаваць гаспадыньку  завітаў фальклорны гурт “Крынічанька” філіяла “Воўпаўскага ДК”, клуб аматараў народнай творчасці “Скарбонка” філіяла “Роскага ДК” і народны ансамбль беларускай песні “Медуніца” з горада Ваўкавыска. Яны завіталі на свята не з пустымі рукамі, а з падарункамі, песнямі і святочным настроем. Усе госці засталіся задаволены гасціннасцю Сымоніхі і Лявоніхі. І былі запрошаны на свята да Лявоніхі на наступны год.

bottom of page