top of page

Святочна і ўрачыста прайшло свята Дажынак “Свята сустракаем духмяным караваем” у філіяле “Рупейкаўскі Дом культуры” 10 жніўня. У абрадзе выкупа снапа дзяўчаты прывіталі кіраўніка гаспадаркі вянком, снапом і духмяным караваем. Хлебаробы – удзельнікі жніва атрымалі ад кіраўніцтва гаспадаркі ААТ “Хацькоўцы” ўзнагароды і словы віншавання, і падзякі за іх сумленную працу. Канцэртная праграма артыстаў філіяла “Рупейкаўскі Дом культуры” і артыстаў з Навагрудскага раёна падтрымала добры настрой удзельнікаў свята, а на прыканцы ўсіх частавалі караваем з новага ўраджаю.

bottom of page