ул. Кузнецова 3, Волковыск, Гродненская область, Беларусь 231900
Тел. 8(01512) 6-81-92 Факс: 2-08-78
Государственное учреждение культуры "Волковысский районный Центр культуры и народного творчества"
Раённы фестываль-конкурс творчасці людзей сталага ўзросту “Узрост. Майстэрства.Талент.”
Наша беларуская зямля прываблiвае не толькi сваёй сцiплай i рамантычнай прыродай, мовай, але i таленавітымі людзьмi, якiя жывуць ў Гродзенскай вобласці.
У рамках свята Дажынак 21 верасня праходзіў раённы фестываль-конкурс творчасці людзей сталага ўзросту “Узрост. Майстэрства.Талент.”, які быў прысвечаны 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці і Году малой радзімы.
На сцэну Субацкага Дома культуры, не гледзячы на гады, выйшлі людзі сталага ўзросту, якія вядуць актыўнае творчае жыццё: спяваюць, танцуюць, ствараюць прыгожыя рэчы і дораць свой пазітыўны настрой. А паколькі назва фестывалю-конкурсу “Узрост. Майстэрства. Талент.”, у жюры запрасілі нашых вядомых землякоў – людзей таксама сталага ўзросту, якія ўвасабляць на самой справе і ўзрост, і талент, і майстэрства: Марыя Бачынская, Віктар Курыловіч, Віктар Курловіч, Ірына Пекар, Яна Іюльская, Тамара Кашэвая. Трэба адзначыць, што журы зусім не проста было вызначыць пераможцаў. Сярод захапленняў: пабытовыя танцы, эстрадныя і аутентычныя спевы, гумарэскі, цудоўныя вершы, вышыўка атласнымі стужкамі, вырабы з пластыкавых бутэлек, напісанне карцін.
Згодна з умовамі фестывалю былі вызначэны пераможцы першай, другой і трэцяй ступені ў розых намінацыях. У намінацыі вакальная творчасць пераможцамі сталі: Выстаўкіна Тамара (ГДК), Цвяткова Галіна (Роскі Дом культуры), дуэт Гаўрылавай Марыі і Падарожнай Ірыны (ГДК), клуб аматараў народнай творчасці “Скарбонка” (Роскі Дом культуры).У намінацыі харэаграфічная творчасць пераможцамі сталі: фальклорны гурт “Крынічанька” (Воўпаўскі Дом культуры), дуэт Аляксандры і Сяргея Рошчупкіных (Роскі Дом культуры). Пераможцамі у намінацыі літаратурна-мастацкая творчасць былі адзначаны Вераб’ёва Галіна (в.Драгічаны), Патычук Алена (ГДК), Гарбачэўская Любоў (а.г. Воўпа). У фальклёрным жанры перамаглі Забалоцкая Ганна(Субацкі Дом культуры) і Трапчык Надзея (Мацвееўскі Дом культуры). У дэкаратыўна-прыкладной творчасці пераможцамі сталі Нехайчык Сяргей(а.г. Гнезна), Конанава Таццяна (а.г. Воўпа), Цыганоўскі Мікалай (ГДК), Вайцяхоўская Францішка (а.г. Рэпля). Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі, пямятнымі падарункамі і сувенірамі.
Дзякуючы фестывалю-конкурсу, арганізатары яшчэ раз пераканаліся ў тым, што наша малая радзіма – Ваўкавышчына, вельмі багата на разнастайныя таленты і з’яўляецца скарбніцай творчых набыткаў.