top of page

«Збірайся, народ, у Траецкі карагод!» пад такой назвай ладзілася свята Сёмухі ў нядзелю 09 чэрвеня ў філіяле “Рупейкаўскі Дом культуры”. Сабраўся народ і вадзілі карагоды,  гульні гулялі,  песні спявалі. У абрадзе “Кумаванне”  сяброўкі прасілі адна ў адной прабачэнне, каб увесь год жыць у згодзе. Дзяўчаты “вадзілі куста” і адорвалі ўсіх бярозавымі галінкамі. Вясёлае атрымалася свята і гасцей сабралася багата. Песні весела спявалі ды ўсіх яечняй частавалі.

bottom of page